Новыя імёны Беларусі-2017
06.03.2017У пятніцу, 3 сакавіка, у Столінскай дзяржаўнай гімназіі адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Новыя імёны Беларусі-2017» сярод педагагічных работнікаў.
Ад прафсаюзнай арганізацыі школы ўдзельнічала педагог дадатковай адукацыі Гузіч Таццяна Мікалаеўна. Народная песня «Каханы мой», выкананая з душой, у нацыянальным касцюме, цудоўным вакалам, не пакінула абыякавымі нікога ў зале. Заслужана Таццяна Мікалаеўна атрымала не толькі апладысменты гледачоў, але і дыплом канкурсанткі. |
ВІНШУЕМ І ГАНАРЫМСЯ! |