Школьныя спаборніцтвы па шахматах
05.03.2017У суботу, 4 сакавіка, у школе прайшоў паўфінал школьных спаборніцтваў па шахматах сярод вучняў 2-11 класаў.
Пасля дня спаборніцтваў лідзіруе Карповіч Павел, 11 клас. На другім месцы - Тарасюк Вячаслаў, 7 клас, а на трэцім - Тарасюк Пётр, 4 клас. Самы юны ўдзельнік, Мазановіч Артур (2 клас), паказаў высокія вынікі і прыемна здзівіў сваім майстэрствам. Усе з нецярпеннем чакаюць фіналу! |