З павагай да ветэрана
26.02.2017Многае бачыў за свае 96 гадоў Хмарук Адам Аляксеевіч: станаўленне савецкай улады ў Заходняй Беларусі, фашысцкую акупацыю, пасляваенную разруху, самаадданую працу па аднаўленні роднай краіны, перабудову, развал Савецкага Саюза ... Усё жыццё Адам Аляксеевіч сумленна працаваў, гадаваў дзяцей, не хаваўся ад адказнасці.
25 лютага, у Дзень нараджэння, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны прыйшлі павіншаваць піянеры дружыны «Піянерская планета». |
Цяпло развітаўшыся з ветэранам, піянеры доўга абмяркоўвалі пачутае, і стала зразумела, што прыклад для пераймання знойдзены. |