Віншуем!
26.02.2017Літаральна на тым тыдні Грэчка Іван, вучань 7 класа, прыняў ўдзел у творчым конкурсе выканаўцаў на народных інструментах «Палескія музыкі», які ў шосты раз прайшоў у Пінскім каледжы мастацтваў.
Удзел у ім прынялі юныя музыкі не толькі з Пінска і Пінскага раёна, але і ўсёй Брэсцкай вобласці. Сваё выканальніцкае майстэрства на баяне, акардэоне і цымбалах прадэманстравалі больш за сотню юных дараванняў. Згодна з умовамі конкурсу «Палескія музыкі» ўсе яны выконваюць творы па ўласным выбары, адзін з іх абавязкова беларускага аўтара. Артыстызм, віртуознасць і стаўленне да музыкі - вось галоўныя крытэрыі, якімі кіруюцца журы пры ацэнцы юных музыкаў. Іван Грэчка атрымаў Дыплом ІII ступені ў намінацыі “Баян”.
|