«Рыцары жывуць сярод нас»
24.02.2017Сустракаліся каманды вучняў школы і аддзялення пагранічнага кантролю “Верхні Церабяжоў”. Эстафеты сімвалізавалі розныя віды войскаў: авіяцыя - складвалі і запускалі самалёцікі, флот - выкладвалі з брускоў постаць карабля, артылерыя - збівалі кеглі, пагранвойскі - перапраўляліся на брусках па «балоце». Кампетэнтнае журы ў складзе дырэктара школы Цупа Л.Л., старшыні прафкама Пухлоўскай А. І. і настаўніка працоўнага навучання Пешка А.А. падлічвала вынікі. |
Такой напружанай барацьбы даўно не бачылі заўзятары. Перамога ў кожным конкурсе літаральна здабывалася «з боем». У выніку для выяўлення пераможцы дадаткова 10 хвілін гулялі ў баскетбол. Лідар вызначыўся хутка: якія ні моцныя вайскоўцы, але выйграць у прызёраў раённых спаборніцтваў па баскетболе ім не ўдалося. |
Перамога наша! |
|
Чарговы кубак, ветліва прадастаўлены намеснікам начальніка па ідэалагічнай рабоце аддзялення пагранічнага кантролю «Верхні Церабяжоў” Эдуардам Ермаковым па праву ўпрыгожыў паліцу спартыўнай славы ў школе. Людміла Лявонцьеўна Цупа павіншавала пагранічнікаў са святам і ўручыла на памяць аб сустрэчы памятныя сувеніры. |
Доўга яшчэ дзяліліся ўражаннямі ўдзельнікі каманд, успаміналі найбольш яскравыя моманты і дамаўляліся аб новай сустрэчы. |