Сустрэча з курсантамі інстытута пагранічнай службы
24.02.2017
Менавіта з такіх слоў пачыналі аповед пра службу на мяжы курсанты інстытута пагранічнай службы, якія разам з намеснікам начальніка па ідэалагічнай рабоце аддзялення пагранічнага кантролю “Верхні Церабяжоў” Ермаковым Э.С. наведалі школу 21 лютага. Вельмі камунікабельныя і гаварлівыя, яны заваявалі сэрцы не толькі дзяўчат, але і прымусілі задумацца пра далейшую прафесію юнакоў. У прэзентацыі школьнікі ўбачылі аснашчэнне кабінетаў і спальняў, віды вывучаемага ўзбраення. Прахадныя балы за мінулы год прымусілі задумацца многіх будучых абітурыентаў, а інфармацыя аб прыёме дзяўчат на службу знайшла водгук у старшакласніц. Гонар гасцей школы за абраную прафесію – і гэта было відаць падчас прагляду відэароліка пра інстытут, гучання гімна навучальнай установы. Гэта натхненне перадалося і прысутным. |
|