Завочная экскурсія «Гісторыя вуснамі сучаснікаў»
19.02.2017У суботу, 18 лютага, вучні 8-11 класаў пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Казубоўскай Ніны Анатольеўны здзейснілі завочную экскурсію «Гісторыя вуснамі сучаснікаў».
Яны пазнаёміліся з этапамі функцыянавання мясцовай праваслаўнай Свята-Ільінскай царквы, гісторыяй яе пабудовы, звесткамі аб былых настаяцелях, копіямі архіўных дакументаў дарэвалюцыйнай пары. Прэзентацыя пра царкву з'яўляецца часткай даследчага праекта вучняў 7 класа, які будзе працягвацца ў далейшым. |