Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
16.02.2017
У гэтым годзе спаўняецца 28 гадоў з дня вываду савецкіх войск з Афганістана, якія знаходзіліся там дзевяць гадоў, адзін месяц і дзевятнаццаць дзён -з 1979 па 1989 гг. 15 лютага 1989 апошняе падраздзяленне 40-й арміі СССР пакінула Афганістан. 15 лютага вучні школы павіншавалі воінаў-інтэрнацыяналістаў, ураджэнцаў Церабяжова, з памятным днём, пажадалі здароўя, дабрабыту, пазітыўнага настрою, сямейнага шчасця, мірнага неба і даўгалецця. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Казубоўская Ніна Анатольеўна напісала верш-прысвячэнне землякам-інтэрнацыяналістам. Пасля ўрокаў вучні 9-11 класаў ушанавалі памяць воіна-інтэрнацыяналіста Каржоўніка Івана Адамовіча хвілінай маўчання, усклалі кветкі на яго магілу. Ён назаўжды застанецца ў памяці родных і блізкіх, землякоў - усіх, хто яго ведаў асабіста. Яго жыццё і смерць набылі іншы сэнс і змест: мы, жывыя, адчуваем кроўнае сваяцтваз яго асірацелымі дзецьмі, удавой. |