Cпартыўнае свята - Дзень баскетбаліста
12.02.2017У суботу, 11 лютага, у спартыўнай зале школы з вялікай цікавасцю прайшло спартыўнае свята - Дзень баскетбаліста.
У спаборніцтве прынялі ўдзел вучні 7-11 класаў. Індывідуальныя конкурсы былі падабраны для праверкі вакамера, валодання баскетбольным мячом і ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі. |
У сямі конкурсах сярод дзяўчынак перамагла вучаніца 10 класа Ліпская Алёна. Для вызначэння пераможцы ў юнакоў правялі дадатковы конкурс. У выніку - 1 месца ў Юрчука Віталія, вучня 11 класа. |
На думку ўдзельнікаў, самым складаным конкурсам стаў «Баскетбольны слалам», дзе разам з вядзеннем баскетбольнага мяча трэба было яшчэ і трапіць у кола. Самым відовішчным гледачы назвалі «Баскетбольны боўлінг». Пасля спаборніцтва многія заўзятары паспрабавалі свае сілы менавіта ў ім. |
- Дні баскетбаліста, - на думку настаўніка фізічнай культуры і спорту Літвінка Іосіфа Іосіфавіча, - дазваляюць зацікавіць гэтым відам спорту школьнікаў, прыгледзецца да перспектыўных і намеціць будучых удзельнікаў школьнай каманды, бо трэба падтрымліваць высокія вынікі нашай каманды ў раённых спаборніцтвах». |