Вечар сустрэчы школьных сяброў
05.02.2017Колькі б ні прайшло гадоў, у нашай памяці назаўсёды застануцца самыя светлыя, самыя пяшчотныя ўспаміны пра дзяцінства.
У першую суботу лютага, ледзь загарыцца святло школьных, прыветлівых вокнаў і загучыць мелодыя знаёмай песні, усе выпускнікі збіраюцца пад цёплае, роднае крыло школы. Галоўныя госці - выпускнікі 1997 года, 2002 і 2016 гадоў. |
Вядучыя сустрэчы - вучаніцы Кавальская Марыя і Бруцкая Ірына - павіншавалі ўсіх са святам, правялі знаёмства гульнёй-крычалкай "Гэта я, гэта я, гэта ўся мая сям'я!". На ўроку рускай мовы і літаратуры выпускнікі пісалі гумарыстычнае сачыненне на тэму: «Мы - выпускнікі!». У ходзе сустрэчы гледачы адгадвалі загадкі пра школу. Конкурс “Перевертыши” прымусіў ўспомніць антонімы і павесяліцца. Дырэктар школы Цупа Людміла Лявонцьеўна павітала прысутных, успомніла гады іх навучання. |
На працягу вечара гучалі песні ў выкананні вучаніц Мельнік Аліны, Вярхоўскай Наталлі і Жытніковіч Веранікі. А вучні 7, 9 і 11 класаў паказалі сцэнкі са школьнага жыцця. Сяброўская, цёплая атмасфера сустрэчы зарадзіла пазітывам, цудоўным настроем усіх прысутных. |