Экскурсіі ў гісторыка-краязнаўчы вугалок школы
05.02.2017У суботу, 4 лютага, вучні 1-4 класаў сталі ўдзельнікамі экскурсіі ў гісторыка-краязнаўчы вугалок школы.
Прэзентацыю экспазіцыі прадставіла настаўнік пачатковых класаў Кулік Святлана Нікіфараўна. Яна распавяла не толькі пра гісторыю ўзнікнення Церабяжова, але і пра ветэранаў, воінаў-інтэрнацыяналістаў. Хлопчыкаў зацікавілі экспанаты Вялікай Айчыннай вайны, дзяўчынак - старадаўнія вышыўкі і інструменты для ткацтва. Дзеці яшчэ раз змаглі пераканацца ў тым, якую багатую гісторыю мае родная вёска, якія таленавітыя людзі ў ёй жывуць. |