Конкурс фотаздымкаў "Зімы чароўныя ўзоры"
30.01.2017У суботу, 28 студзеня, у школе праведзены конкурс фотаздымкаў “Зімы чароўныя ўзоры ”.
Найбольш актыўны ўдзел прынялі вучні 8, 10, 6 і 5 класаў. Асабліва парадавалі членаў журы вучні 5 класа: яны прадаставілі не толькі здымкі зімовага пейзажу, а і далі ім вельмі трапныя назвы: “Дарогамі зімы”, “Зімовыя кветкі”, “Снежныя цуды”, “Бярозка-прыгажуня”. Лепшымі прызнаны “Каліна пад лёдам” , “У ледзяным палоне ”, “Вечарэе” Ліпскай Алёны (10 клас), “Зімовыя кветкі” Панкевіча Руслана ( 5 клас).
|
Найбольш якасна, неардынарна перададзена прыгажосць прыроды, яе непаўторнасць мовай фотакамеры вучняў 8 і 10 класаў.
|
Віншуем пераможцаў! А яшчэ выказваем падзяку вучням і класным кіраўнікам 5, 6, 8 і 10 класаў Бабіч В.М., Бык І.М, Лугіной Л.Ф., Грэчка Л.Р. за актыўны ўдзел у конкурсе.
|
Усе прадстаўленыя фотаздымкі войдуць у альбом “Церабяжоўскія краявіды”. Імі змогуць палюбавацца госці школы і ўсе наведвальнікі гісторыка-краязнаўчага вугалка.
|