Раённыя спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі
23.01.2017У суботу, 21 студзеня, тры вучні выпускнога класа (Дэйнэка Вадзім, Стрыбулевіч Яўген, Карповіч Павел) прынялі ўдзел у раённых спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі (настаўнік Пешка А.А.).
Уменне страляць вучні набывалі падчас правядзення ўрокаў па дапрызыўнай падрыхтоўцы, а таксама праз удзел у ваенізаванай гульні “Зарніца”, якая штогод праводзіцца ў школе ў рамках месячніка патрыятычнага выхавання. |
Лепшы вынік у асабістым заліку сярод нашых удзельнікаў паказаў Стрыбулевіч Яўген. Ён упэўнены, што выніковасць стралка залежыць ад халоднага разліку, вокамеру, упэўненасці і простага жадання перамагчы. |