“Усе прафесіі патрэбны”
23.01.201721 студзеня вучні 1-4 класаў сталі ўдзельнікамі прафарыентацыйнага мерапрыемства “Усе прафесіі патрэбны”.
Пад кіраўніцтвам настаўніцы 2 класа Гуня С.М. у гульнявой форме дзеці пазнаёміліся з рабочымі прафесіямі, якія запатрабаваны на сучасным рынку працы. |
Вучням спатрэбіліся веды, атрыманыя на ўроках працоўнага навучання, чытання, а таксама веданне месца працы і прафесіі сваіх бацькоў. Мерапрыемства было пазнаваўчым, цікавым. |
Лепшымі знаўцамі сталі вучні трэцяга класа: Адамчук Уладзіслаў, Бруцкі Аляксандр, Кавальская Дар’я, Лугін Іван. |