Рэспубліканская акцыя па павышэнні фінансавай граматнасці
19.01.2017У рамках рэспубліканскай акцыі па павышэнні фінансавай граматнасці 18 студзеня ўсім пяцікласнікам уручаны падарункі – дзіўныя брашуры з казкамі пад назвай “Твае першыя фінансы”.
Дырэктар школы Цупа Л.Л. расказала рабятам пра дзіцячую ашчадную праграму “Расці вялікі”, згодна з якой кліентам банка можа стаць кожнае дзіця і атрымаць падарунак на свой дзень нараджэння. Гэтая праграма дае магчымасць яе ўдзельнікам карыстацца дзіцячай банкаўскай плацёжнай карткай, а ў будучыні пры атрыманні вышэйшай адукацыі карыстацца крэдытам “Студэнцкі”. |