Сустрэча з "Натхненнем"
16.01.2017
У фае школы госці выканалі калядную песню. Вучні ўручылі віншавальныя паштоўкі і цукеркі. А ў актавай зале ўжо з нецярпеннем чакалі дзеці і настаўнікі. |
Адкрыла пасяджэнне Галіна Бабарыка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яна распавяла аб сваім шляху ў паэзію, падзялілася творамі. Віктар Вабішчэвіч і Віталь Адамаў прадсталі перад гледачамі як тонкія лірыкі, глыбокія удумлівыя філосафы. Асабліва спадабалася выступленне дырэктара Цэнтра ганчарства в. Гарадная Васіля Казачка. Святлана Кананчук выканала песні з рэпертуару Сафіі Ратару «Давай зробім лета», «Белая зіма». Тамара Павядайка падняла настрой гледачам вершаванымі загадкамі. |
Асабліва прыемна, што ў складзе клуба не толькі мэтры, але і таленавітая моладзь. Наталля Базар прачытала пранізлівы верш, прысвечаны аварыі на ЧАЭС. |
На заканчэнне кіраўнік клуба Таццяна Жук падзялілася сваёй творчасцю. |
Час сустрэчы праляцеў як імгненне. Вучні слухалі, затаіўшы дыханне. |
Такія сустрэчы вучаць прыгожаму, даюць штуршок творчасці моладзі і заражаюць пазітывам. |