Раённы фестываль «Мы і казкі А.С. Пушкіна »
10.01.2017
Вучні і педагог Кулік Святлана Нікіфараўна задоўга пачалі падрыхтоўку да фестывалю. Нашы дзеці ставілі пастаноўку-мікс, якая складаецца з урыўкаў некалькіх казак А.С. Пушкіна. Маляўнічыя касцюмы, яркія дэкарацыі, афармленне сцэны і, вядома, акцёрскае майстэрства малодшых школьнікаў не пакінулі абыякавымі ні гледачоў, ні членаў журы. |
Тэатральныя пастаноўкі прынеслі дзецям шмат радасных уражанняў, гледачы ацанілі старанні ўдзельнікаў гучнымі апладысментамі. |
Фестываль спрыяў прывіццю цікавасці да мастацкай літаратуры, развіццю творчых здольнасцяў, чытацкіх кампетэнцый, дазволіў выявіць таленавітых, творчых вучняў. |