Віншуем!
26.12.2016Каманда юнакоў нашай школы заняла 2 месца ў раённых спаборніцтвах па баскетболе.
Ва ўпартай барацьбе яны абышлі каманды школ Вялікага Малешава і Аздаміч і ўступілі толькі юнакам СШ №3 Століна. |
На трыбунах нашых падтрымлівалі бацькі, педагогі і аднакласнікі. Дарэчы, нам удалося перамагчы СШ №3 Століна ў паўфінале. Толькі агульная стомленасць і адсутнасць замены не дазволілі нашай камандзе выступіць лепш. |
Усе суддзі і гледачы былі задаволены ўзроўнем падрыхтоўкі нашых юнакоў. Вялікі дзякуй за гэта настаўніку фізічнай культуры і здароўя Літвінка І.І. Так трымаць! |
|