Адборачны тур конкурсу дзіцячай творчасці «Добры дзень, свет!»
20.12.2016У суботу, 17 снежня,у актавай зале гімназіі г. Століна сабраліся ўдзельнікі адборачнага тура конкурсу дзіцячай творчасці «Добры дзень, свет!».
Вучні школ паказвалі сваё майстэрства ў розных жанрах: танцавальным і вакальным, тэатральным і гутарковым. |
Нашу школу ў вакальным конкурсе прадстаўлялі Мельнік Аліна і Вярхоўская Наталля, вучаніцы 8 і 9 класаў. Яны выконвалі 2 песні: "Сокал мой», «Ён твой». Сваім выступленнем дзяўчынкі заслужылі шчырыя апладысменты гледачоў. |