Літаратурна-музычная кампазіцыя “М. Багдановіч – слаўны сын беларускай зямлі”
14.12.2016У пятніцу, 9 снежня, у актавай зале ўшаноўвалі Максіма Багдановіча – адзінага са стваральнікаў беларускай літаратуры і літаратурнай мовы новага часу, паэта, празаіка, публіцыста, літаратуразнаўцу, перакладчыка.
Літаратурна-музычную кампазіцыю “М. Багдановіч – слаўны сын беларускай зямлі”, прысвечаную 125-ці годдзю з Дня нараджэння, падрыхтавала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ракала В.М. Гледачы пазнаёміліся з біяграфіяй паэта. У выкананні вучняў прагучалі вершы розных перыядаў жыцця аўтара. Вучаніца 8 класа Мельнік Аліна выканала песню “Вераніка” на верш паэта. Прэзентацыя дала ўяўленне аб сям’і Максіма Багдановіча, яго доме, аб тым, як выглядалі яго кнігі. |