Дабрачынны кірмаш да Дня інваліда
08.12.2016Традыцыйна ў снежні ў школе прайшоў дабрачынны кірмаш да Дня інваліда “Падары мару”.
Вучні 5-11 класаў выраблялі дома печыва, піражкі з рознымі напаўняльнікамі, тарты і пірагі; ацэньвалі і прадавалі. Вучні малодшых класаў з задавальненнем ласаваліся прысмакамі. Не засталіся ў баку педагогі і тэхработнікі. Увесь калектыў унёс свой уклад у дабрачынны марафон.
|
Самая большая выручка ў 10-ці класнікаў: на 4 чалавекі яны сабралі 26.50 рублёў. Усяго па школе – 93.30 рублёў. Частка гэтых сродкаў пойдзе на падарункі дзецям-інвалідам школы, частка - на дабрачынны рахунак Столінскай пярвічнай арганізацыі ГА «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам». |