Папаўненне ў радах БРСМ
08.12.20167 снежня на ўрачыстай лінейцы вучні 9 класа атрымалі членскія білеты грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Вядучыя лінейкі - педагог-арганізатар Васілевіч А. Р. і сакратар пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Ліпская Алёна - распавялі пра пераемнасць камсамола і БРСМ у Беларусі, нагадалі асноўныя напрамкі дзейнасці ГА «БРСМ». |
Білеты ўручаў ганаровы госць, намеснік начальніка аддзялення пагранічнага кантролю “Верхні Церабяжоў” старшы лейтэнант Дзянішчыц І.С., пажадаў ўнесці свой уклад у высакародную справу стварэння моцнай і квітнеючай Беларусі. Са словамі прывітання выступіла дырэктар школы Цупа Л.Л. Яна пажадала актыўна падтрымліваць ініцыятыву, накіраваную на інтэлектуальнае, духоўнае, фізічнае развіццё моладзі; ўдзельнічаць у жыцці школы, раёна; быць патрыётам сваёй краіны. |