Спартыўна-масавае мерапрыемства "Што патрэбна ведаць аб ВІЧ- інфекцыі"
05.12.20163 снежня, у рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІДу
і Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу ў спартыўнай зале прайшло спартыўна-масавае мерапрыемства з уключэннем тэматыкі па прафілактыцы ВІЧ / СНІД "Што патрэбна ведаць аб ВІЧ- інфекцыі".
У свяце прынялі ўдзел 2 каманды: "Юнацтва" (камандзір - Юрчук Віталь) і "Дзейнічай!" (камандзір - Дэйнэка Вадзім). Эстафеты сумяшчалі не толькі праверку фізічнага развіцця удзельнікаў, але і веды аб ВІЧ / СНІД. У першым конкурсе вучні складалі з драўляных брускоў фразу "СНІД не спіць". Далей "лячылі арганізмы" - выцягвалі мяч у абручы звязанымі скакалкамі, успаміналі шляхі заражэння ВІЧ-інфекцыяй і "пражывалі жыццё з чыстай крывёй" - праносілі чырвоны мячык на ракетцы.
|
"Складнікі здароўя" - так называлася баскетбольная эстафета. Затым капітаны каманд "абаранялі арганізм ад вірусаў", г.зн. вароты ад прабівання футбольным мячом. Перад апошняй эстафетай лік зраўняўся 8:8. Таму перамога ў "Камандным скачку" забяспечвала перамогу ў спартыўна-масавым мерапрыемстве. З лікам 8: 9 перамагла каманда Дэйнэка Вадзіма "Дзейнічай!".
|
Віншуем пераможцаў!
|