«Чаму я павінен гаварыць свайму дзіцяці пра СНІД»
29.11.2016
Спачатку высветлілі, наколькі самі бацькі валодаюць інфармацыяй пра ВІЧ/СНІД. Затым адказалі на пытанне: «Хто лепш раскажа дзіцяці пра ВІЧ-інфекцыі і чаму неабходна гэта рабіць ?” Агучваліся вынікі псіхасацыяльнага анкетавання вучняў на прадмет ужывання алкаголю, наркатычных і псіхатропных рэчываў і іх аналагаў. У ходзе абмеркавання вынікаў педагог-псіхолаг адзначыла, што з узростам павялічваецца ступень схільнасці да ўжывання ПАР. Васілевіч А. Р. заклікала бацькоў гаварыць з дзецьмі, даваць ім пэўныя парады з уласнага жыццёвага вопыту. Нагадала, што адна з галоўных задач сям'і –навучыць жыць у соцыуме, падрыхтаваць да самастойнага жыцця. Для гэтага дзіця павінна вучыцца не толькі мець зносіны з іншымі, не толькі вучыцца вырашаць свае праблемы самастойна, але і ведаць, што ў яго ёсць «дом, дзе яго заўсёды прымуць і зразумеюць». Мерапрыемства прайшло ў форме актыўнага дыялогу, бацькі задавалі ўдакладняльныя пытанні па тэме. Урок прымусіў задумацца і паглядзець на сітуацыю прафілактыкі ВІЧ/СНІД з іншага боку. |