Флэш-акцыя «Дрэва пажадання»
21.11.2016Напярэдадні Сусветнага Дня дзіцяці, у піянерскай дружыне школы прайшла флэш-акцыя «Дрэва пажадання».
Вучні пісалі на стужках свае пажаданні і прывязвалі да дрэва ў двары школы. Пажаданні шчасця, здароўя і ўдачы блізкім пераважалі ў надпісах. Да піянераў далучыліся акцябраты, члены ГА «БРСМ», настаўнікі. Такім чынам піянерская флэш-акцыя стала агульнашкольнай. Дадому ўдзельнікі вярталіся ў добрым настроі. |