Агульнашкольная акцыя валанцёраў да Дня адмовы ад курэння
21.11.2016У суботу, 19 лістапада, у рамках мерапрыемстваў да Дня адмовы ад курэння прайшла агульнашкольная акцыя валанцёраў «Забей на сигарету».
У ходзе акцыі вучні праверылі свае веды ў практыкаванні «Фактары ўплыву на жыццё», паслухалі выступленне валанцёраў, з якога даведаліся, што курэнне выклікае рак розных органаў і наяўнасць фільтра не ратуе ад атрутных рэчываў, а для прыцягнення большай колькасці спажыўцоў вытворцы дадаюць араматызатары і фарбавальнікі, што пасіўныя курцы таксама ў зоне рызыкі. |
Пасля бліц-апытання «Не куру, таму што ...» педагог-псіхолаг Васілевіч А.Р. звярнула ўвагу прысутных на тое, што «тытунёвай індустрыі патрэбны толькі вашы грошы, і ёй няма ніякай справы да вашага здароўя». Заклікала давяраць сваім адчуванням, а не байкам тых, хто прадае наркотыкі - бо першае адчуванне ад спажывання любога інтаксіканта - негатыўнае, аж да атручвання; папярэдзіла, што курэнне - кручок, з якога не так та лёгка саскочыць, а спыненне курэння важна на любым этапе курэння. |
Пешка А.А., настаўнік АБЖ, нагадаў, што ў нашай краіне забаронена курыць ва ўстановах адукацыі, аховы здароўя, у палацах спорту, транспарце, санаторыях і на прылеглых да іх тэрыторыях. Прапанаваў «забіць на цыгарэту», г.зн. прыбіць маленькую цыгарэту да вялікай і паабяцаць сабе ніколі не ўжываць гэтую гадасць. |