Лідар – новае пакаленне
16.11.2016
У склад дэлегацыі ўваходзілі лепшыя піянеры VI-VIII класаў: Бажко Кацярына, Каржоўнік Вадзім і Стрыбулевіч Паліна з VI класа, Грэчка Крысціна, Каржоўнік Ангеліна і Грэчка Іван з VII класа, Адамчук Марыя - VIII клас. |
Вучобу ў сектары «Атрадныя важатыя» праводзіла педагог-арганізатар школы Васілевіч А.Р. Пасля заняткаў усе сабраліся ў актавай зале для падвядзення вынікаў. Ад кожнай катэгорыі выступалі піянеры і дзяліліся новымі ведамі. Многія падкрэслілі, што раскажуць аб злёце ў сваіх піянерскіх дружынах. |
|
Завяршыў злёт гімн піянераў Беларусі ў выкананні вучняў гімназіі. Дадому піянеры вярталіся радасныя і яшчэ ў аўтобусе дзяліліся ўражаннямі аб вучобе ў сектарах. |