Быць здаровым - гэта модна!
15.11.2016У суботу, 12.11.2016 вучні I- IV класаў пад кіраўніцтвам Вяроха Алены Мікалаеўны і Гуня Святланы Мікалаеўны спаборнічалі ў спартыўных эстафетах «Быць здаровым - гэта модна!»
Члены каманд «Ракета» і «Геркулес» з задавальненнем скакалі праз абруч, поўзалі па гімнастычных лаўках, вадзілі баскетбольны мяч і пераносілі тэнісны шарык ракеткамі. Больш за ўсё дзецям спадабалася эстафета «Кенгуру», дзе трэба было праскакаць дыстанцыю з мячыкам паміж каленаў. Эстафеты падбіраліся не толькі на развіццё і трэніроўку ўсіх груп мышцаў, але і на каардынацыю. |