"Экскурсія ў нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.
31.10.2016Мы змаглі ўбачыць гісторыю Беларусі і ў прамым сэнсе дакрануцца да яе, наведаўшы знакаміты палацава-паркавы ансамбль, рэзідэнцыю магутнага княскага роду Радзівілаў. |
Упрыгожанне палаца каштоўнае і раскошнае, у кожнай залы свой каларыт, стыль і характар, свая незвычайная старажытная прыгажосць. Кожны элемент мэблі, кожная дэталь, насычаныя колеры ствараюць асобы настрой, атмасферу святочнасці і непаўторнасці. |
Незабыўныя ўражанні засталіся ад наведвання парка – залатая, яркая восень паўстала перад намі ва ўсёй прыгажосці. Гэты дзень пакінуў яркія ўражанні ва ўсіх гасцей Нясвіжа. Ад удзельнікаў экскурсіі-вучняў і дырэктара школы Цупа Л.Л. – словы шчырай падзякі намесніку начальніка па ідэалагічнай рабоце АПК “Верхні Церабяжоў” Эдуарду Сяргеевічу Ермакову за цудоўную экскурсію са спадзяваннем на далейшае супрацоўніцтва. |