Літаратурная гасцёўня «Жыў-быў казачнік»
24.10.2016У суботу, 22 кастрычніка, з нагоды 120-годдзя з Дня нараджэння рускага пісьменніка Яўгена Львовіча Шварца настаўнікі Лугіна Л.Ф. і Бабіч В.М. запрасілі вучняў 3-8 класаў у літаратурную гасцёўню «Жыў-быў казачнік».
Дзеці паглядзелі прэзентацыю пра жыццё і творчасць пісьменніка, даведаліся, што ён таксама з'яўляўся рэжысёрам такіх выдатных фільмаў як «Папялушка», «Звычайны цуд», «Цень». Выстава кніг выклікала цікавасць і жаданне пазнаёміцца з героямі Я.Л. Шварца. |