Свята ў пяцікласнікаў
21.10.201620 кастрычніка пасля ўрокаў незвычайнае ажыўленне панавала ў калідорах школы. У 5 класе - свята! Акцябраты ўступалі ў рады грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».
Падарожнічаючы па станцыях краіны Піянерыі, дзеці правяралі свае веды Статута ГА «БРПА». У кожнай з трох каманд быў свой маршрутны ліст, дзе адзначаўся пройдзены этап і старшакласнікі, члены ГА «БРСМ», выстаўлялі адзнакі. Парадавала падрыхтоўка кандыдатаў. | |
На станцыях «Гульнёвая паляна» і «Мора дружбы» пяцікласнікі выконвалі піянерскія песні і прайгравалі вывучаныя гульні. У «Горадзе» - расказвалі пра піянерскія праграмы, на «Востраве правоў і абавязкаў» - пра правы і абавязкі піянераў, у «Затоцы законаў» - не толькі пералічылі законы ГА «БРПА», але і растлумачылі іх, а на гары «З чаго ж, з чаго ж» распавядалі пра структуру піянерскай арганізацыі Беларусі. | |
Пасля падвядзення вынікаў пяцікласнікі пачалі рыхтавацца да ўрачыстага рытуалу павязвання гальштука, які пройдзе на агульнашкольнай лінейцы. | |