Конкурсная праграма для дзяўчынак
15.10.2016У суботу, 15 кастрычніка, дзяўчынкі 5-8 класаў пад кіраўніцтвам Грэчка Ларысы Рыгораўны і Бык Іны Мікалаеўны змагаліся за званне «Лепшая гаспадынька».
Ацэньвала конкурсы журы настаўнікаў і юнакоў старэйшых класаў. |
Дзяўчынкі з задавальненнем спаборнічалі ў конкурсах, якія тычыліся не толькі практычных навыкаў будучых мам («Клапатлівая няня», «Касічка», «Генеральная ўборка»), але і кемлівасці. |
Па выніках перамагла вучаніца 8 класа Баброўнік Вікторыя, а Грэчка Крысціна (7 клас) атрымала «Прыз глядацкіх сімпатый». Усе дзяўчынкі былі адзначаны медалямі і граматамі. |