Конкурс тэматычных газет «З любоўю да вас, настаўнікі!»
26.09.2016Вучні 5-11 класаў да Дня настаўніка падрыхтавалі тэматычныя газеты «З любоўю да вас, настаўнікі!».
Класныя штабы «Летапісцаў» не толькі падбіралі вершы, пісалі нататкі, але і ўспаміналі патрабаванні да афармлення газет. Старшакласнікі афармлялі матэрыял у электронным варыянце, малодшыя класы – малявалі і рабілі аплікацыі. Па афармленні і друкаваным матэрыяле кампетэнтнае настаўніцкае журы выбрала лепшую класную газету. Традыцыйна і чакана больш за ўсё спадабалася газета 10 класа. |