Гульня-спаборніцтва «Спрытныя, хуткія, знаходлівыя»
24.09.2016У суботу, 24 верасня, вучні 1-4 класаў удзельнічалі ў гульні-спаборніцтве «Спрытныя, хуткія, знаходлівыя» пад кіраўніцтвам настаўніка пачатковых класаў Кулік Святланы Нікіфараўны.
Спаборнічалі 2 каманды – «Дыямент» і «Маланка». Дзеці скакалі ў даўжыню, штурхалі «ядро» - скамячаную газету, «стралялі з лука» - кідалі ў вядро цыбулю. У конкурсе «Конніца» вучні беглі, пераскокваючы праз скакалку. Вельмі смешна выглядаў «бег на каньках»: кожны ўдзельнік, апранаючы галошы, агінаў кеглю і вяртаўся назад. Ва ўпартай барацьбе перамог «Дыямент». Удзельнiкi «Маланкi» не засмуцiлiся – усіх чакалі салодкія прызы. |