Гульня - падарожжа «Дары восені»
17.09.201617 верасня, у суботу, вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у гульні - падарожжы «Дары восені» пад кіраўніцтвам Вяроха Алены Мікалаеўны.
Удзельнікі каманд «Гародніна» і «Садавіна» «саджалі бульбу» , «закладвалі на захоўванне» гародніну , качалі «гарбузы» , «збіралі ядомыя грыбы», вучыліся распазнаваць навобмацак дары восені. Да апошняга задання - «Збіраем вінаград» - каманды прыйшлі з аднолькавым вынікам. Тым больш напружаным і адказным было выступленне кожнага ўдзельніка. Удача была на баку каманды «Садавіна» - яны і святкавалі перамогу. |