Акцыя «Я галасую за жыццё!"
10.09.2016У суботу, 10 верасня, з мэтай прафілактыкі суіцыдаў у школе для вучняў 5-11 класаў прайшла акцыя «Я галасую за жыццё!".
Педагог - псіхолаг Васілевіч А. Р. сумесна з валанцёрамі 10 класа размясцілі жыццесцвярджальныя цытаты, прыказкі на сценах 2 паверха. Падчас мерапрыемства Васілевіч А. Р. заклікала ўспомніць усё тое, што радуе і падзяліцца сваімі «радасцямі» на стэндзе «Жыццё - гэта ...». Па выніках дыягнастычнай методыкі «Вясёлка настрою» ў школу дзеці прыйшлі з добрым настроем. |
Падводзячы вынік акцыі, валанцёры заклікалі ўдзельнікаў прагаласаваць за жыццё, прымацаваўшы папяровыя сардэчкі на стэндзе. Прыемна заўважыць, што ў акцыі ўдзельнічалі не толькі вучні, а таксама педагогі і бацькі. Арганізатары акцыі выказалі меркаванне, што зварот да пазітыўных момантаў жыцця дапаможа пераадолець любыя цяжкасці. |