Дзень беларускага пісьменніцтва
07.09.2016З нагоды Дня беларускага пісьменства ў школе праведзена святочнае тэматычнае мерапрыемства.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ракала В. Н. падрыхтавала паведамленне аб святкаванні ў Рагачове, расказала аб сустрэчах са знакамітымі пісьменнікамі, канферэнцыях, якія адбыліся. |
З прэзентацыі вучні даведаліся аб першым святкаванні Дня беларускага пісьменства ў Полацку. |
Са сцэны гучалі вершы на роднай мове ў выкананні вучняў 6, 7, 9 класаў. |
Па заканчэнні Вера Мікалаеўна запрасіла ўсіх на святкаванне 500-годдзя кнігадрукавання ў Полацку ў 2017 годдзе. |