Урачыстая лінейка «Добры дзень, школа!»
01.09.20161 верасня на школьным двары было шматлюдна. Урачыстая лінейка «Добры дзень, школа!» сабрала не толькі вучняў і педагогаў, але і бацькоў, гасцей і выхаванцаў дзіцячага садка.
Імяніннікамі на лінейцы былі, вядома, першакласнікі. Ім - уся ўвага, апладысменты і пажаданні ад выпускнікоў. У 2016/2017 навучальным годзе ў школу паступіла 8 першакласнікаў. Прыбраныя, усхваляваныя, яны ўпершыню расказвалі пра тое, як рыхтаваліся да школы перад такой вялікай аўдыторыяй. |
Па ваенным выразна і лаканічна павіншаваў вучняў з пачаткам навучальнага года ганаровы госць - намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце АПК “Верхні Церабяжоў” Ермакоў Эдуард Сяргеевіч. |
Выдатна паказалі сябе сувядучыя - вучаніцы 9 класа Жытніковіч Вераніка і Вярхоўская Наталля. |
Першы ўрок “Нам мір завешчана берагчы !” у 10-11 класах сумесна з класнымі кіраўнікамі Калоша А.П. і Лугіной Л.Ф. правёў капітан Кузняцоў М.М., ваеннаслужачы АПС “Рэчыца”. |