Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 2015/2016 навучальнага года
31.05.2016З раніцы 30 мая традыцыйна гучала музыка ў двары школы, вакол - усмешлівыя, прыгожыя школьнікі, усхваляваныя педагогі і бацькі.
Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 2015/2016 навучальнага года, пачалася ... |
|
Але ўся ўвага была прыкавана да 11-цікласнікаў. Урачысты выхад, віншаванні і пажаданні выпускнікі запомняць назаўсёды. Апошні школьны вальс уразіў гледачоў і прымусіў бацькоў паглядзець на сваіх дзяцей па-новаму. Кветкі і падзяка педагогам, перадача школьнага ключа дзесяцікласнікам, пажаданні і словы віншавання - усё гэта - развітанне са школай, з дзяцінствам. |