Ваенна - патрыятычная гульня "Зарніца"
30.05.2016У суботу, 28 мая, на школьным двары раздаваліся дзіцячыя крыкі і смех. Так весела, з запалам праходзіла ваенна - патрыятычная гульня «Зарніца».
На рубяжы выходзілі каманды 5, 6, 7 класаў і зборная каманда 9-10 класаў. «Тарзанку» прайшлі ўсе каманды без асаблівых намаганняў: відаць вопыт лазання па канаце. |
|
На «Танках» традыцыйна больш трапнымі былі старшакласнікі, а вось на «Змейцы» лепшымі - пяцікласнікі.Бык Ілья і Юрчук Віталь паказалі сябе сапраўднымі «Варашылаўскімі стралкамі» і вывелі зборную каманду ў лідары на аднайменным рубяжы. |
|
Рубеж «Сапёры» не выклікаў цяжкасці ні ў адной з каманд, а апошні - «Пазлы» - быў самым працяглым па часе. |
|
Прадказальна пераможцамі стала зборная каманда 9-10 класаў. На другое месца нечакана вырваліся пяцікласнікі, а трэцяе - за сёмым класам.
Віншуем!
|