Дзень самакіравання
23.05.2016Заканчэнне навучальнага года ў школе адзначылі Днём самакіравання.
20 мая вучні 11 класа замяшчалі настаўнікаў на ўроках. Старшыня пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Дар'я Ракала выконвала абавязкі дырэктара школы. Выпускнікі загадзя рыхтаваліся да ўрокаў, чыталі дадатковую літаратуру, падрыхтоўвалі раздатачны матэрыял і нагляднасці. Вучні, ведаючы пра «стажораў», больш старанна рыхтавалі дамашняе заданне. Настаўнікі хваляваліся і за «калег», і за свае класы. |