Конкурс піянерскай песні
23.05.2016 У пятніцу, 20 мая, у гонар Дня піянерскай дружбы ў Століне адбыўся конкурс піянерскай песні «Крылатыя арэлі».
Агітбрыгада нашай дружыны «Вясёлка» выступала як пераможца раённага конкурсу піянерскіх агітбрыгад і як удзельнік 5 абласнога. Гледачы цёпла прынялі выступленне. Піянеры сваім запалам не толькі ўзнялі настрой прысутным, але і зацікавілі прахожых. |