Дзень здароўя
21.05.2016У суботу, 21 мая, Дзень здароўя ў школе адзначылі спартыўным святам «Здароўе ў маіх руках». Спаборнічалі каманды вучняў 5-8 класаў «Поспех» і «Вікторыя».
Разнастайныя эстафеты, падрыхтаваныя класнымі кіраўнікамі Бык Інай Мікалаеўнай і Ракала Верай Мікалаеўнай, дазволілі не толькі паказаць спрыт, вынослівасць, камандны дух, але і паднялі настрой удзельнікам спаборніцтваў. Балельшчыкі каманд актыўна падтрымлівалі сваіх. Віншуем пераможцаў! |
|