Спартыўнае сямейнае свята «Здаровы я – здаровая сям'я»
14.05.2016У суботу, 14 мая, у спартыўнай зале школы было надзвычай шумна: гучала музыка, крыкі балельшчыкаў, смех. Так праходзіла спартыўнае сямейнае свята «Здаровы я – здаровая сям'я», прысвечанае Дню сям'і.
Каманды «Поспех» і «Мара» спаборнічалі ў 9 эстафетах. Судзілі спаборніцтвы Казубоўская Н. А, Гузіч Т. М. і вучаніца 10 класа Бруцкая Ірына. У перапынках для гледачоў і балельшчыкаў з нумарамі мастацкай самадзейнасці выступалі вучні школы Жытніковіч Вераніка, Вярхоўская Наталля і Грэчка Іван. Ва ўпартай барацьбе мацнейшай аказалася каманда «Поспех». Віншуем пераможцаў! |
|