Мерапрыемствы да Дня Перамогі
09.05.2016У суботу, 7 мая, піянеры і члены ГА «БРСМ» павіншавалі ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Хмарука Адама Аляксеевіча, пажадалі яму здароўя і доўгіх гадоў, падзякавалі за Перамогу.
|
|
У актавай зале школы педагог дадатковай адукацыі Гузіч Таццяна Мікалаеўна і настаўнік гісторыі Калоша Алег Паўлавіч правялі віктарыну «Гэтых дзён нам не забыць». Пытанні былі для дзяцей розных узростаў. За кожны правільны адказ каманда класа зарабляла жэтон. У выніку званне разумнейшых пацвердзіла каманда выпускнікоў, вучняў 11 класа. Віншуем! |
|
Вучні 1-4 класаў пад кіраўніцтвам настаўніцы пачатковых класаў Басавец Святланы Паўлаўны удзельнічалі ў творчым конкурсе, прысвечаным Дню Перамогі. | |