Рэспубліканская акцыя «Бессмяротны полк»
09.05.2016Напярэдадні Дня Перамогі каля помніка загінуўшым воінам адбыўся ўрачысты мітынг.
Перад вучнямі выступіў настаўнік гісторыі Калоша Алег Паўлавіч, які нагадаў асноўныя вехі вайны, звярнуў увагу на значэнне перамогі савецкага народа над гітлераўскай Германіяй, заклікаў берагчы мір і шанаваць ветэранаў. У гэтым годзе наша школа прыняла ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Бессмяротны полк». Вучні пранеслі партрэты салдат, уражэнцаў Церабяжова да месца мітынгу і расказалі аб кожным. Закончыўся мітынг ускладаннем кветак да помніка пасля хвіліны маўчання. |
|
|
|