Майстар-клас "Велікоднае натхненне"
30.04.2016Напярэдадні Вялікадня, 30 красавіка, настаўніца пачатковых класаў Вяроха Алена Мікалаеўна правяла майстар-клас «Велiкоднае натхненне».
Напачатку занятку настаўніца распавяла аб надыходзячым свяце, аб традыцыях святкавання Вялікадня на Століншчыне і ў Церабяжове. Вучні 1-4 класаў, якія наведалі занятак, пазнаёміліся з тэхнікай квілінгу, навучыліся працаваць у гэтай тэхніцы. Самастойна зробленае прыгожае велікоднае яйка стала лепшай узнагародай вучням і падарункам іх родным і блізкім на свята. |