Акцыя-рэквіем «Зона маўчання».
28.04.201626 красавіка, у Дзень гадавіны аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, у школе прайшла акцыя-рэквіем «Зона маўчання».
Увазе вучняў 5-11 класаў прапанавана аднайменная прэзентацыя, створаная выпускнікамі. Асвятлялася не толькі храналогія падзей, але і наступствы аварыі для насельніцтва і сельскай гаспадаркі Украіны, Беларусі і Расіі, для жывёльнага і расліннага свету.
Вучні даведаліся аб мерапрыемствах кіраўніцтва нашай краіны па абароне здароўя насельніцтва, якое пражывае на тэрыторыі, забруджанай радыёнуклідамі. Педагог-арганізатар Васілевіч А. Р. расказала аб удзеле школы ў міжнародным праекце па радыёлагічнай культуры «СОRE» і аб ліквідатарах, уражэнцах Церабяжова. Запрасіла азнаёміцца з альбомамі ўдзельнікаў «СОRЕ» на выставе і прачытаць інтэрв'ю з Бруцкай Святланай Міхайлаўнай, якая працавала лабарантам у Хойніцкім раёне ў шпіталі. |