Месячнік экалагічнай культуры
23.04.2016У суботу, 23 красавіка, у школе праводзіліся мерапрыемствы у рамках месячніка экалагічнай культуры. Роўна 30 гадоў таму жыццё жыхароў Церабяжова, як і многіх расіян, украінцаў і беларусаў змянілася.
Мы жывём на забруджанай зямлі. Напярэдадні гэтай даты вучні школы даведаліся, як адбылася катастрофа, як яна паўплывала на нас, і самае галоўнае - як нам жыць далей, што рабіць для таго, каб зберагчы і ўмацаваць здароўе, каб паменшыць наступствы пражывання на забруджанай тэрыторыі. |