Майстар-клас «Спаборнічай разам з намі»
18.04.201616 красавіка піянеры і БРСМ-аўцы правялі для вучняў 1-4 класаў майстар-клас «Спаборнічай разам з намі».
Пад кіраўніцтвам настаўніка пачатковых класаў Гуня С. М. старшакласнікі вывучылі самі і навучылі дзяцей гуляць у розныя спартыўныя гульні, праводзіць эстафеты. Акцябраты з захапленнем глядзелі на піянераў і старшакласнікаў, якія сваім прыкладам паказалі наглядную агітацыю за здаровы лад жыцця. |